Дистанционное обучение

Сайт онлайн обучения для учителей и школьников, проверочные работы, образовательная платформа EFFOR, диагностика пробелов знаний учащихся и т.д.   effor.by


Гаворым па-беларуску

  1. Абса́да – русск. насаждения.
  2. Прыса́ды – дрэвы, пасаджаныя вакол ці каля чаго-небудзь (дарогі, будынка, вуліцы і пад.)
  3. Агрэ́ст – русск. крыжовник.
  4. Агрэ́сціна – русск. ягода крыжовника.
  5. Ае́р – русск. аир.
  6. Ажы́на – русск. ежевика.
  7. Касцяніца – русск. костяника (ягода).
  8. Брусні́ца, брусні́цы – русск. брусника.
  9. Дурні́цы – русск. голубика.
  10. Парэ́чка – русск. смородина.
  11. Суні́цы – русск. земляника.
  12. Ажы́ннік – русск. ежевичник.
  13. Азі́міна – русск. озимь.
  14. Азі́мка – русск. озимая пшеница.
  15. Аксамі́тка – русск. бархатец.
  16. Аксамі́тнік – русск. щирица.
  17. Але́шына – русск. ольха.
  18. Алья́с, альва́с – русск. алоэ, бессмертник.
  19. Амша́ра, імша́ра – русск. моховое болото.
  20. Імша́ны – русск. моховый.
  21. Ата́ва – маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год.
  22. Ато́жылак – русск. отросток.
  23. Асцё́ – тонкія доўгія шчасцінкі на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта).
  24. Аўся́нік – русск. шишечник.
  25. Атрэ́п’е – адходы валакна, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну.
  26. Ахра́п’е – русск. отходы ботвы, кочерыжки.
  27. Бабі́на – русск. бобок.
  28. Ба́бка, трыпу́тнік – русск. подорожник.
  29. Баво́ўна – русск. хлопок.
  30. Багаві́нне – русск. водоросли.
  31. Бага́тка – русск. молочай.
  32. Ба́гна, ба́гнішча – русск. топь, трясина.
  33. Ба́гра – русск. багрец.
  34. багу́н – русск. багульник.
  35. Бадыллё́ — русск. стебли, быльё.
  36. Бады́ль – сухое сцябло травяністай расліны ( русск. былинка).
  37. Барве́нак – русск. барвинок.
  38. Баршчэ́ўнік – русск. борщевик.
  39. Бацві́нне – русск. борщ, ботва свеклы.
  40. Блё́кат – русск. белена.
  41. Бо́цікі – русск. борец синий.
  42. Бра́ткі – русск. анютины глазки.
  43. Бро́сня – русск. плесень (на жидкостях).
  44. бружме́ль – русск. жимолость.
  45. Брунэ́лька – черноголовка.
  46. Бру́чка – русск. брюква.
  47. Брызглі́на – русск. бересклет.
  48. Буя́чнік, буга́йнік, дурні́чнік – русск. заросли голубики.
  49. Бульбя́нік – русск. картофельная ботва, картофельная оладья.
  50. Канапля́нік – русск. стебли конопли.
  51. Гарбу́знік – русск. тыквенная ботва.
  52. Мако́ўнік – сцябліны мака.
  53. Марко́ўнік – русск. ботва моркови.
  54. Грабня́к – русск. заросли граба.
  55. Сліўня́к – зараснік слівы.
  56. Клё́ннік – зараснік клёна.
  57. Ляшчэ́ўнік – зараснік ляшчыны.
  58. Суні́чнік – зараснік суніц.
  59. Шыпшы́ннік – зараснік шыпшыны.
  60. буза́ – русск. отходы, ил, сапропель.
  61. Буймі́на – русск. сердечник.
  62. Бульбя́нішча – месца, на якім расла бульба.
  63. Бура́чнішча — месца, на якім раслі буракі.
  64. Віча́нішча – поле, на якім расла віка. чернобыль, чернобыльник.
  65. Бабо́вішча – месца, дзе рос боб.
  66. Гаро́хавішча – поле, з якога сабраны гарох.
  67. Грача́нішча – месца, на якім расла грэчка.
  68. Ільні́шча, ільня́нішча, льня́нішча – поле, з якога сабралі лён.
  69. Канапля́нішча – поле, з якога сабраны ўраджай канаплі.
  70. Канюшы́нішча – поле, з якога сабрана канюшына.
  71. Капу́снішча – поле, з якога сабрана капуста.
  72. Люцэ́рнішча – поле, дзе расла люцэрна.
  73. Ма́кавішча – поле, на якім рос мак.
  74. Пшані́чнішча — поле, на якім расце пшаніца ці з якога ўбралі пшаніцу.
  75. Аржа́нішча, іржы́шча, ржышча – русск. жнивьё (поле, с которого собрали урожай ржи).
  76. Я́чнішча – 1) поле, з якога сабралі ячмень, 2) ячменная салома.
  77. Сачаві́чнішча – поле, на якім расла сачавіца (чечевица).
  78. Пне́вішча – месца, пакрытае пнямі.
  79. Бэз – русск. сирень.
  80. Віду́к – русск. мак-самосейка.
  81. Бы́льнік (быльнё́г) – русск. чернобыль, чернобыльник.
  82. Бухма́ты – з развесістай пышнай кронай.
  83. Вы́варацень – вывернутае з коранем дрэва.
  84. Вяргі́ня – русск. георгин.
  85. Вярша́ліна – русск. верхушка дерева.
  86. Выно́сісты, го́нкі – з прамым і высокім ствалом.
  87. Гай – русск. роща.
  88. гарашы́ны, (гаро́хавінне) – русск. гороховая солома.
  89. Гарла́чык – русск. кувшинка.
  90. Гічаны́ (дыялект.) – русск. ботва у свеклы, брюквы.
  91. Глог – боярышник.
  92. Гро́нка – русск. кисть ( о плодах).
  93. Грэ́цкі – русск. гречневый.
  94. Дако́пкі – русск. завершение уборки картофеля.
  95. Дзядо́ўнік – расліна-пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі галоўкамі (русск. репейник).
  96. Ло́пух, дзяды (дыялект.) – лопух.
  97. Дзя́целіна – дзікая канюшына (русск. дикий клевер).
  98. Дрыгва́ – русск. трясина, топь.
  99. Дурнап’я́н – русск. дурман.
  100. Дубро́ва – дубовы гай.
  101. Ду́ля — 1) груша, 2) кукіш.
  102. Жаме́рыны – русск. выжимки, мезга.
  103. Жыгу́чка – крапіва з дробным пякучым лісцем.
  104. За́балаць – русск. заболоченное место.
  105. Зе́льнік – русск. гербарий.
  106. Зако́скі – русск. начало косьбы.
  107. Зё́лкі – травы, кветкі (звычайна лекавыя).
  108. Зуй – русск. охлопки шерсти.
  109. Іглі́ца – русск. хвоя, игла (лист хвойного дерева).
  110. Ка́ліва – русск. растеньице, стебелёк.
  111. Каме́ль – ніжняя патоўшчаная частка дрэва.
  112. Канюшы́на – русск. клевер.
  113. Капа́ – русск. копна.
  114. Капу́снік – 1) поле з капустай 2) капусны ліст.
  115. Карына́ – кавалак кары дрэва.
  116. Кары́ць – здымаць кару.
  117. Касаві́ца – сенакос, час касьбы.
  118. Каса́ч – русск. ирис.
  119. Карча́к – пень з каранямі, які затануў.
  120. Корч – 1) пень з карэннем, вывернуты з зямлі, 2) куст бульбы, цыбулі.
  121. Ката́х — русск. початок кукурузы, серёжка берёзы.
  122. Кія́х — русск. початок кукурузы.
  123. Клю́чыкі – русск. первоцвет.
  124. Ко́цік – русск. серёжка берёзы.
  125. Кра́ска – палявая кветка.
  126. Крыва́ўнік – русск. тысячелистник.
  127. Ку́дра – русск. роща, рощица.
  128. Куль – тоўсты сноп жытняй саломы.
  129. Куп’ё́ – русск. кочки.
  130. ку́піна — русск. кочка.
  131. Купча́сціцца – русск. расти кудрявым.
  132. Лама́чча – русск. хворост.
  133. Лоўж – ламачча, складзенае ў кучу.
  134. Ла́дан – пахучая смала некаторых трапічных дрэў.
  135. Лато́чына – русск. ложбина, заболоченное место.
  136. Лістазе́лень – хларафіл.
  137. Лузане́ц – русск. вылущившийся орех.
  138. Ля́да – дзялянка высечанага лесу са спаленым ці яшчэ не прыбраным суччам. (русск. вырубка).
  139. Ляха́ – шырокая градка.
  140. Ляшчы́на – арэшына.
  141. Маку́лінка – русск. маковое зёрнышко.
  142. Мудра́нка – русск. вороний глаз.
  143. наго́тка – русск. ноготок.
  144. Наці́на – сцябло і лісце розных агародных раслін.
  145. Нашатрава́ць – ачысціць зерне ад шалупіння.
  146. Пытлява́ць – дробна размолваць папярэдне ачышчанае ад абалонкі зерне.
  147. Ні́цы – русск. плакучий (ива)
  148. Пава́л – русск. валежник, бурелом.
  149. Паво́й – русск. вьюнок.
  150. Падты́ннік – русск. чистотел.
  151. Пако́ша – скошаны луг.
  152. Па́раснік – зараснік з дробных дрэў і хмызняку, малады лес.
  153. Парахня́ – дробныя кавалачкі перагніўшага дрэва.
  154. Пацяру́ха – пацёртае сена.
  155. Піво́ня – русск. пион.
  156. По́плаў – русск. заливной луг.
  157. Пражмо́ (дыялект.) – колоски ржи.
  158. пустазе́лле – русск. сорняки.
  159. Пупы́шка – бутон.
  160. Разга́лісты – раскідзісты.
  161. Разло́г – русск. даль, простор.
  162. Ра́ла – тоўсты сук, адгалінаванне ствала дрэва.
  163. Ралля́ – русск. пашня, вспаханное поле.
  164. Расі́ца – русск. росянка.
  165. Расхо́днік – русск. очиток.
  166. Расцяро́б — месца, дзе высеклі лес, кусты.
  167. Руда́ўка – балотная вада рыжага колеру.
  168. Руне́ць – зелянець ( аб азімых культурах).
  169. Рунь – русск. озимые всходы.
  170. Сачаві́ца – русск. чечевица.
  171. Святая́ннік – русск. зверобой.
  172. Сенава́ць – русск. заготавливать сено.
  173. Скаро́дзіць – русск. бороновать.
  174. Спа́́дзісты, спусцісты – русск. пологий, отлогий.
  175. Спары́ш – русск. сросток, двойчатка (сросшийся орех и т.д.)
  176. Спіча́к – шып.
  177. Спля́жыць – 1) вырубіць, знішчыць (лес), 2) Забрудзіць, затаптаць падлогу, 3) штосьці змяць, стаптаць.
  178. Сталачы́ць – русск. потравить, истоптать (поле).
  179. Стро́мкі – русск. 1)крутой, обрывистый, 2) прямой, высокий.
  180. Струк – русск. стручок (гороха).
  181. Струме́ніцца – русск. струиться.
  182. Струме́нь – русск. поток, струя.
  183. Сценка – дарогі паміж палямі, шырокая мяжа.
  184. Сці́рта, тарпа́ –вялікі стог сена, саломы або складзеных снапоў збожжа для захавання пад адкрытым небам.
  185. Твань – русск. топь, трясина (на дне водоёма).
  186. трыснё́г, трысцё – вадзяная ці балотная расліна з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым сцяблом (русск. тростник).
  187. Удзірване́ць – зарасці травой.
  188. Здзірване́лы – пакрыты густой травой.
  189. Узле́ссе – русск. опушка леса.
  190. Уло́нне – русск. лоно (природы, воды, земли).
  191. Урві́шча – русск. крутой обрыв.
  192. Флянс – русск. 1) одно растение рассады, саженец. 2) отросток.
  193. Флянсава́ць – русск. рассаживать саженцы.
  194. Хво́йнік – русск. сосняк.
  195. Хвоя – сасна.
  196. Хлуд – дробны хвораст, вецце.
  197. Хмызня́к, хмыз – кусты, зараснік.
  198. Цалі́к – русск. целина.
  199. Цурча́ць – русск. 1) журчать, 2) струиться, течь.
  200. Цыбу́к – русск. стебель.
  201. Ця́ўе (дыялект.) – русск. ботва.
  202. Чабо́р – русск. чебрец, тимьян.
  203. Чачо́тка – русск. корельская берёза, древесина её.
  204. Штры́фель – сорт яблык.
  205. Шыпу́лька – игла хвойных растений.
  206. Шыпшы́на – русск. шиповник.
  207. Шыша́к – русск. 1) кисть винограда, 2) ком пчёл.
  208. Ядло́вец – русск. можжевельник.
  209. Язмі́н – русск. жасмин.
  210. Яр – русск. овраг.
  211. Я́рыца – яравое жыта (русск. яровая рожь).
  212. Ясно́тка – глухая крапіва.
  213. Вязьмо́, перавя́сла – саламяны жгут для звязвання снапоў.
  214. Жыві́ца – 1) вадкая празрыстая смала, якая выцякае з хваёвых дрэў у месцах іх пашкоджання. 2) пра тое, што надае сілы, ажыўляе.
  215. Папа́р – участак поля, пакінуты на адзін год незасеяным для лепшай падрыхтоўкі яго да наступнай сяўбы.
  216. Папа́с – месца, дзе пасуць жывёлу, паша.
  217. По́жня – 1) луг, сенажаць, 2) зжатае поле.
  218. По́стаць – палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.
  219. Прага́л, прага́ліна – 1) незарослае месца ў лесе, палянка, 2) свабоднае месца паміж чым-небудзь (між хмар і пад.).
  220. Пуці́на – шлях, дарога.
  221. Я́вар – белы клён.

Вам спадабалася?