ДУА “Сярэдняя школа №42 г. Віцебска імя Д.Ф.Райцева”
запрашае на экскурсіі
Часам міжволі задумаешся, як жылі нашы продкі сто, дзвесце гадоў таму назад. Мяняецца час, мяняецца жыццё. Кожны новы паварот пакідае свой след. Цяжка ствараць новае і не разбураць, не губляць таго, што ўжо маем.
Наш этнаграфічны куток “Беларуская хата” пазнаёміць вас з гісторыяй, побытам і культурай беларускага народа на аснове яскравых наглядных прыкладаў, дапаможа асэнсаваць здабыткі духоўнай і матэрыяльнай культуры.
Вы апынецеся ў сапраўднай беларускай хаце, убачыце печ і прылады да яе, даведаецеся пра традыцыі беларускай кухні, запішаце рэцэпты народных страў.
Цікава вам зразумець, чым адрозніваецца гляк, збанок, гладыш? Пра кухонны сялянскі посуд раскажуць нашы экскурсаводы.
Мы раскажам вам не толькі пра тое, чым карысталіся нашы продкі ў сваёй працы, але і паведамім пра беларускіх майстроў, іх заняткі.
Калаўрот, валік, качалка, прас – усё гэта вы ўбачыце ў кутку ткацтва і даведаецеся, як карысталіся гэтымі рэчамі
Валошкі ў жыце, рамонкі ў полі, канюшына на лузе перамясціліся на ручнікі і вышыванкі ў нашым кутку. Яны нагадаюць вам пра чароўнасць летняга дня і прыгажосць прыроды.
Вучні пачатковых класаў апынуцца ў сапраўднай казцы і разам з яе галоўным героем Алесікам пройдуць праз усе выпрабаванні, каб зразумець: быць шчаслівым – значыць мець шмат сяброў, дапамагаць другім у бядзе і клапаціцца пра сваіх родных.
Заяўкі прымаюцца на працягу навучальнага года і ў час працы аздараўленчых лагераў па тэлефонах: 63-40-64; +375292928285, +375296221848.
В государственном учреждении образования "Средняя школа №42 г.Витебска имени Д.Ф.Райцева" открылся кабинет по предмету "Основы безопасности жизнедеятельности".
Достаточно богатая учебно-материальная база кабинета наглядно и практически позволяет вызвать интерес к учебе, к своему здоровью и бережному отношению к человеческой жизни.